У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы — адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры — і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка — творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку, а таксама вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По — «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне ўвайшлі чатыры новыя пераклады апавяданняў Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты — той чалавек!».