Міхась Стральцоў

Citater

Георгийhar citeretfor 2 år siden
О зямля! Ты даеш нам тугу па небе, але не меншая наша туга па табе. З далёкіх і блізкіх дарог вяртаемся мы да цябе, і спеў жаваранка аглушае нас не меней, чым гул рэактыўнага самалёта. Неаднойчы так было і са мной, і часта я думаў: навошта выбіраць паміж жаваранкам і рэактыўным самалётам? Хіба ж нельга, каб было і тое і другое? І, мусіць, не ўся праўда ў дзядзькі Ігната, праўда ў таго, у каго яе больш.

Не, я не дакараў дзядзьку Ігната. Я думаў, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожны, урэшце, мае права любіць нешта асабліва моцна, - няхай так: гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога.

На памяць

fb2epub
Træk og slip dine filer (ikke mere end 5 ad gangen)