Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.